Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 чэрвеня 2018, 10:16

Пуцін зацвердзіў склад адміністрацыі прэзідэнта Расіі

14 чэрвеня, Масква /БЕЛТА - ТАСС/. Уладзімір Пуцін зацвердзіў склад адміністрацыі прэзідэнта Расіі. Адпаведныя ўказы апублікаваны на сайце Крамля.

Уладзімір Пуцін пераназначыў Антона Вайну кіраўніком адміністрацыі прэзідэнта Расіі. Свае пасады ў кіраўніцтве Крамля захавалі таксама два першыя намеснікі кіраўніка адміністрацыі - Сяргей Кірыенка і Аляксей Громаў, намеснік кіраўніка - прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў і намеснікі кіраўніка адміністрацыі Уладзімір Астравенка і Магамедсалам Магамедаў.

Прэзідэнт Расіі таксама падпісаў указы аб пераназначэнні шасці сваіх саветнікаў. Герман Кліменка і Сяргей Грыгараў вызвалены ад сваіх пасад.

Акрамя таго, Уладзімір Пуцін падпісаў указы аб назначэнні на пасады памочнікаў прэзідэнта Расіі. Ён вызваліў ад пасад Уладзіміра Кожына і Яўгена Шкалова.

Прэзідэнт Расіі пераназначыў Міхаіла Кротава паўнамоцным прадстаўніком прэзідэнта ў Канстытуцыйным судзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі