Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
01 сакавіка 2018, 15:27

Пуцін заклікаў у найкарацейшыя тэрміны стварыць заканадаўчую базу для распрацоўкі і прымянення перадавых тэхналогій

1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заклікаў у найкарацейшыя тэрміны стварыць заканадаўчую базу і зняць усе бар'еры для распрацоўкі і прымянення робататэхнікі, штучнага інтэлекту і іншых перадавых тэхналогій. Аб гэтым ён заявіў у пасланні Федэральнаму сходу РФ, паведамляе ТАСС.

"У найкарацейшыя тэрміны нам неабходна стварыць перадавую заканадаўчую базу, зняць усе бар'еры для распрацоўкі і шырокага прымянення робататэхнікі, штучнага інтэлекту беспілотнага транспарту, электроннага гандлю, тэхналогій апрацоўкі вялікіх даных. Прычым такая нарматыўная база павінна пастаянна абнаўляцца", - падкрэсліў расійскі лідар.

Уладзімір Пуцін таксама заявіў, што Расія павінна стаць адным з сусветных цэнтраў апрацоўкі і захоўвання вялікіх масіваў інфармацыйных даных. "З дапамогай перадавых камунікацый мы адкрыем нашым грамадзянам усе магчымасці лічбавага свету. І гэта не толькі сучасныя сэрвісы анлайн-адукацыі або тэлемедыцыны, што само па сабе вельмі важна", - сказаў прэзідэнт РФ.

Ён адзначыў, што людзі змогуць ствараць у лічбавай прасторы навуковыя, валанцёрскія каманды, праектныя групы, кампаніі. На думку Уладзіміра Пуціна, для такой вялікай па тэрыторыі краіны, як Расія, аб'яднанне талентаў, кампетэнцый, ідэй - гэта каласальны прарыўны рэсурс.

Прэзідэнт Расіі абазначыў вядучую ролю Расійскай акадэміі навук і акадэмічных інстытутаў у тэхналагічным развіцці краіны. Ён таксама прапанаваў аблягчыць працэдуру прадастаўлення грамадзянства РФ для прыцягнення таленавітых вучоных з-за мяжы.

Кіраўнік расійскай дзяржавы дадаў, што тэхналагічнае адставанне вядзе да пагроз бяспецы і рызыкі страты суверэнітэту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі