Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 лістапада 2017, 11:46

Пуцін: ваенная аперацыя ў Сірыі завяршаецца

21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 20 лістапада правёў у Сочы перагаворы з прэзідэнтам Сірыі Башарам Асадам, які наведаў Расію з рабочым візітам. Кіраўнікі краін сышліся на тым, што ваенная аперацыя ў Сірыі блізка да завяршэння, і цяпер трэба перайсці да палітычных працэсаў. Стэнаграма сустрэчы лідараў апублікавана на сайце Крамля, піша ТАСС.

"Думаю, праблема тэрарызму мае глабальны характар. Да поўнай перамогі над тэрарызмам, вядома, яшчэ вельмі далёка. Але што датычыцца нашай сумеснай работы па барацьбе з тэрарыстамі на тэрыторыі Сірыі, гэта ваенная аперацыя сапраўды завяршаецца", - сказаў Уладзімір Пуцін. "Думаю, цяпер самае галоўнае, вядома, перайсці да палітычных працэсаў, і з задавальненнем адзначаю Вашу гатоўнасць працаваць з усімі, хто хоча міру і ўрэгулявання", - дадаў прэзідэнт Расіі.

Між тым Пуцін выказаў меркаванне, што канчатковая кропка ў барацьбе з тэрарызмам у Сірыі будзе пастаўлена ў бліжэйшы час, хоць ачагі гэтай праблемы яшчэ будуць узнікаць.

Расійскі лідар таксама абмеркаваў з Башарам Асадам асноўныя прынцыпы палітычнага працэсу ў Сірыі і падрыхтоўку Кангрэса народаў рэспублікі.

"22 лістапада ў Сочы намечана сустрэча з маімі калегамі - прэзідэнтам Турцыі і прэзідэнтам Ірана. І мы дамаўляліся, што мы з Вамі таксама правядзём дадатковыя кансультацыі ў ходзе нашай асабістай сустрэчы. Самае галоўнае, вядома, гэта пытанне мірнага палітычнага ўрэгулявання пасля разгрому тэрарыстаў, доўгатэрміновага ўрэгулявання сітуацыі ў Сірыі", - сказаў Уладзімір Пуцін, звяртаючыся да свайго калегі.

Сірыйскі кіраўнік у сваю чаргу заявіў, што разлічвае на падтрымку Расіі ў пытанні палітычнага ўрэгулявання ў Сірыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі