Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
07 мая 2018, 13:18

Пуцін уступіў на пасаду прэзідэнта Расіі

7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цырымонія інаўгурацыі нававыбранага прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна адбылася сёння ў Крамлі, паведамляюць інфармагенцтвы.

Па традыцыі цырымонія прайшла ў Андрэеўскай зале Вялікага Крамлёўскага палаца. Тут Уладзімір Пуцін падняўся да трыбуны і прынёс прэзідэнцкую прысягу. Пасля гэтага старшыня Канстытуцыйнага суда ўручыў яму сімвалы дзяржаўнай улады і аб'явіў аб уступленні на пасаду.

На цырымоніі прысутнічалі члены ўрада, сенатары і дэпутаты Дзярждумы РФ, кіраўнікі адміністрацыі прэзідэнта, суддзі Канстытуцыйнага суда, дыпкорпус і іншыя прадстаўнікі ўлады.

Прэзідэнцкія выбары ў Расіі прайшлі 18 сакавіка. Уладзімір Пуцін, які прымаў удзел у галасаванні ў якасці самавылучэнца, атрымаў 76,7 працэнта галасоў, што стала рэкордам у расійскай гісторыі. Чарговы тэрмін, які прадоўжыцца да 7 мая 2024 года, стане для Уладзіміра Пуціна чацвёртым.-0-

Фота ТАСС - БЕЛТА

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі