Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
15 лістапада 2017, 11:12

Пуцін ратыфікаваў дагавор аб мытным кодэксе ЕАЭС

15 лістапада, Масква /БЕЛТА - ТАСС/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін ратыфікаваў дагавор аб мытным кодэксе Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС).

Дагавор быў адобраны Саветам Федэрацыі РФ на пасяджэнні 8 лістапада, прыняты Дзярждумай 26 кастрычніка 2017 года. Прадугледжваецца, што кодэкс уступіць у сілу пасля атрымання паведамленняў аб ратыфікацыі дагавора ад усіх краін-удзельніц (Расія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Арменія). Чакаецца, што гэта адбудзецца ў пачатку студзеня 2018 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі