28 снежня, Масква /БЕЛТА - ТАСС/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін назваў тэрактам узрыў у Санкт-Пецярбургу.
Пры ўзрыве ў супермаркеце ў Санкт-Пецярбургу, які прагрымеў вечарам 27 снежня, пацярпелі 13 чалавек. Восем з іх застаюцца ў бальніцах. Дзяцей сярод пацярпелых няма.
Падазроны прыйшоў у магазін пад выглядам пакупніка і пакінуў рукзак у камеры захоўвання прыкладна за паўгадзіны да таго, як самаробнае выбуховае ўстройства спрацавала. Да супермаркета зламыснік прыехаў на маршрутцы. Ён нёс на плячы адчувальны па вазе бэжавы рукзак.-0-