Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 жніўня 2016, 17:43

Пуцін, Меркель і Аланд сустрэнуцца на палях G20 у Кітаі

23 жніўня, Масква /БЕЛТА - ТАСС/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, федэральны канцлер Германіі Ангела Меркель і прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд правядуць сустрэчу на палях саміту "Групы дваццаці" ў Кітаі. Як паведамляе прэс-служба Крамля, аб гэтым яны дамовіліся сёння ў час тэлефоннай размовы.

"Лідары трох дзяржаў дамовіліся прадоўжыць асабістыя кантакты па ўкраінскай тэматыцы і, у прыватнасці, правесці сумесную сустрэчу на палях маючага адбыцца 4-5 верасня ў Кітаі саміту "Групы дваццаці", - гаворыцца ў паведамленні.

У пачатку жніўня кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў заявіў, што Украіна прапанавала на саміце G20 у Кітаі правесці сустрэчу лідараў "нармандскай чацвёркі". Міністр тады дадаў, што Расія падтрымае гэту ініцыятыву пры ўмове, калі згодзяцца Германія і Францыя, а таксама калі Кітай як краіна, якая прымае форум, прадаставіць пляцоўку для перагавораў.

Перагаворы ў фармаце "нармандскай чацвёркі" па ўрэгуляванні сітуацыі ў Данбасе праводзяцца з чэрвеня 2014 года. Тады ў ходзе святкавання 70-годдзя высадкі войскаў саюзнікаў у Нармандыі лідары Расіі, Украіны, Францыі і Германіі ўпершыню абмеркавалі ўрэгуляванне канфлікту на паўднёвым усходзе Украіны. З таго часу адбылося некалькі сустрэч на вышэйшым і міністэрскім узроўнях.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі