Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 кастрычніка 2018, 19:55

Пуцін і Трамп могуць сустрэцца ў Парыжы 11 лістапада

23 кастрычніка, Масква /БЕЛТА - ТАСС/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прапанаваў арганізаваць яго сустрэчу з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам на палях мерапрыемстваў у гонар 100-годдзя заканчэння Першай сусветнай вайны ў Парыжы 11 лістапада. Такую ідэю ён агучыў на сустрэчы з памочнікам амерыканскага лідара па нацыянальнай бяспецы Джонам Болтанам.

"Вядома, было б карысным прадоўжыць дыялог і з прэзідэнтам Злучаных Штатаў, перш за ўсё, на палях міжнародных мерапрыемстваў, якія ў бліжэйшы час адбудуцца, напрыклад, у Парыжы", - сказаў Уладзімір Пуцін. "Зразумела, калі амерыканскі бок зацікаўлены ў гэтых кантактах", - дадаў прэзідэнт РФ.

Джон Болтан запэўніў Уладзіміра Пуціна, што Дональд Трамп будзе рады сустрэцца з ім. "Вядома, прэзідэнту Трампу будзе вельмі прыемна сустрэцца з вамі ў Парыжы на палях міжнароднай сустрэчы, аб якой вы гаварылі", - сказаў памочнік амерыканскага лідара.

Джон Болтан згадзіўся з тым, што дыялог Масквы і Вашынгтона будзе карысны. "Нягледзячы на тыя адрозненні, што існуюць паміж намі, вельмі добра нам сустракацца і знаходзіць агульныя інтарэсы, якія могуць быць для нас карыснымі", - сказаў ён.

Апошні раз Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп сустракаліся ў Хельсінкі 16 ліпеня. Тады лідары правялі першы і адзіны на гэты час паўнацэнны раўнд двухбаковых перагавораў, не прывязаны да шматбаковых міжнародных самітаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі