6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і старшыня КНР Сі Цзіньпін правялі перагаворы ў Маскве ў рамках дзяржаўнага візіту кітайскага лідара ў Расію, паведамляе ТАСС.
Бакі разгледзелі палітычнае і эканамічнае супрацоўніцтва, а таксама закранулі пытанне дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава.
Па выніках сустрэчы падпісаны больш за 20 дакументаў. Заключаны, у прыватнасці, дагаворы па прыцягненні інвестыцый у расійскую эканоміку.
Расія і Кітай заклікалі іншыя краіны вярнуць усю ядзерную зброю з-за мяжы на іх нацыянальныя тэрыторыі. Лідары дзвюх краін назвалі Дагавор аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі адной з асноў сучаснай сістэмы міжнароднай бяспекі, унікальным міжнародным дагаворам, які гарманічна спалучае ў сабе вырашэнне задач нераспаўсюджвання ядзернай зброі, раззбраення і раўнапраўнага ўзаемадзеяння ў галіне асваення мірнага атама.
Пасля афіцыйнай праграмы візіту Сі Цзіньпін адправіцца ў Санкт-Пецярбург для ўдзелу ў Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме (ПМЭФ).-0-