Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
12 лістапада 2019, 10:18

Пуцін і Меркель выступілі за больш хуткае спыненне баявых сутыкненняў у Лівіі

12 лістапада, Мінск /БЕЛТА-ТАСС/. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін і федэральны канцлер ФРГ Ангела Меркель выступілі за больш хуткае і без папярэдніх умоў спыненне баявых сутыкненняў у Лівіі. Аб гэтым паведаміла прэс-служба Крамля па выніках тэлефоннай размовы лідараў дзвюх краін.

"Прэзідэнт Расіі станоўча ацаніў пасрэдніцкія крокі Германіі, нацэленыя на аднаўленне міжлівійскага дыялогу і больш актыўнае ўключэнне міжнароднай супольнасці ў пошук мірнага ўрэгулявання праблемы", - дадае прэс-служба.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі