Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
11 снежня 2017, 15:58

Пуцін даручыў пачаць вывад расійскай групоўкі войскаў з Сірыі

11 снежня, Хмеймім /БЕЛТА - ТАСС/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, які сёння наведаў авіябазу Хмеймім у Сірыі, даручыў Мінабароны пачаць вывад расійскай групоўкі войскаў з Сірыі.

"Міністру абароны, начальніку генеральнага штаба загадваю: пачаць вывад расійскай групоўкі войскаў у пункты іх пастаяннай дыслакацыі", - заявіў Уладзімір Пуцін, выступаючы перад ваеннаслужачымі.

Расійскага прэзідэнта сустрэлі Башар Асад, міністр абароны Сяргей Шайгу і камандуючы расійскай групоўкай у Сірыі Сяргей Суравікін. Уладзімір Пуцін на ваенным УАЗе прыехаў да месца пастраення асабовага складу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі