Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
26 лютага 2018, 10:47

Пры ўзрыве ў Лестэры загінулі чатыры чалавекі

26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Згодна з апошнімі данымі паліцыі, пры ўзрыве ў англійскім горадзе Лестэр загінулі чатыры чалавекі. Аб гэтым паведамляе ТАСС.

Моцны ўзрыў прагрымеў 25 лютага ў невялікім прадуктовым магазіне Лестэра. Паводле даных СМІ, быў поўнасцю разбураны двухпавярховы будынак, дзе размяшчаўся магазін. Першапачаткова паведамлялася, што пацярпелі шэсць чалавек.

Праваахоўнікі Лестэра праводзяць расследаванне сумесна з пажарнай службай. У паліцыі адзначаюць, што пакуль не выяўлена прыкмет, што здарэнне можа быць кваліфікавана як тэракт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі