25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пяцёра дзяцей паранены пры стральбе ў горадзе Сьюдад-Вікторыя ў мексіканскім штаце Тамаўліпас, паведамляюць інфармагенцтвы.
Пацярпелыя дастаўлены ў бальніцу, звестак аб іх стане не абнародавана. Месца здарэння ачэплена паліцыяй. Падрабязнасці пра злачынцу не паведамляюцца.-0-