19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ва Узбекістане пацярпеў крушэнне самалёт Міністэрства абароны краіны, загінулі 9 чалавек, паведамляюць інфармагенцтвы.
Адзначаецца, што катастрофа здарылася на ўсходзе краіны на тэрыторыі Ферганскай вобласці 18 кастрычніка, але інфармацыя аб ёй з'явілася толькі цяпер. Верталёт Мі-171 выконваў планавы палёт.
Пры крушэнні загінулі шэсць ваеннаслужачых, яшчэ тры ахвяры катастрофы - члены экіпажа.
Для расследавання прычын здарэння ўрадам створана спецыяльная камісія.-0-