Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
07 сакавіка 2018, 11:10

Пры крушэнні Ан-26 у Сірыі загінулі генерал-маёр і 26 афіцэраў

7 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пры крушэнні расійскага транспартнага самалёта Ан-26 у Сірыі загінулі генерал-маёр, 26 афіцэраў, а таксама прапаршчыкі і кантрактнікі - усяго 39 чалавек, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на Мінабароны РФ.

Раней паведамлялася аб 32 загінулых.

Паводле даных абароннага ведамства, грамадзянскіх асоб на борце самалёта не было.

Таксама паведамляецца, што пры заходзе на пасадку Ан-26 умовы надвор'я былі простымі. Камандзірам экіпажа з'яўляўся лётчык 1-га класа.

Самалёт Ан-26 разбіўся ў Сірыі 6 сакавіка пры заходзе на пасадку на аэрадроме Хмеймім. На борце знаходзіліся 39 чалавек: 33 пасажыры і шэсць членаў экіпажа. Прычынай авіякатастрофы, паводле папярэдняй інфармацыі, магла стаць тэхнічная няспраўнасць.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі