Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
11 кастрычніка 2017, 16:07

Прэзідэнты краін СНД прынялі заяву аб падтрымцы інстытута сям'і

11 кастрычніка, Сочы /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Кіраўнікі дзяржаў - удзельніц СНД у час пасяджэння ў Сочы прынялі заяву аб падтрымцы інстытута сям'і і традыцыйных сямейных каштоўнасцей, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Лідары краін Садружнасці адзначылі важнасць выпрацоўкі сацыяльна-эканамічных мер, накіраваных на фарміраванне спрыяльных умоў для стварэння сям'і, аховы здароўя маці і дзіцяці, развіцця інстытута ўсынаўлення, падтрымкі маладых бацькоў, клопату аб старэйшых пакаленнях.

Прэзідэнты падкрэслілі ў заяве неабходнасць узаемадзеяння ў вырашэнні праблем, звязаных з парушэннем правоў дзіцяці, а таксама злачынствамі ў адносінах да дзяцей. У дакуменце таксама гаворыцца аб падтрымцы міжнароднай супольнасці ў забеспячэнні гендарнай роўнасці, захаванні балансу паміж работай і сям'ёй.

Расія як краіна, якая старшынствуе ў СНД, павінна распаўсюдзіць тэкст заявы кіраўнікоў дзяржаў у ААН, АБСЕ і іншых міжнародных арганізацыях.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі