Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
13 верасня 2017, 09:53

Прэзідэнтам Сінгапура стала Халіма Якаб

13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнтам Сінгапура стала Халіма Якаб, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на заяву старшыні выбарчай камісіі Эн Вай Чуна.

Упершыню ў гісторыі краіны прэзідэнтам стала жанчына. Раней Халіма Якаб займала пасаду спікера парламента.

Сапернікамі Халімы Якаб у перадвыбарнай гонцы былі чатыры кандыдаты. Аднак двое не прайшлі на этапе падачы дакументаў, паколькі не былі выхадцамі з малайскай абшчыны, а ў адпаведнасці з прынятай у мінулым годзе пастановай удзельнічаць у кампаніі маглі толькі малайцы. Яшчэ два кандыдаты не змаглі атрымаць сертыфікат на права быць выбраным.

У выніку Халіма Якаб стала адзіным прэтэндэнтам на вышэйшую дзяржаўную пасаду. Згодна з заканадаўствам, у такой сітуацыі кандыдат аўтаматычна аб'яўляецца прэзідэнтам.

Варта адзначыць, што фактычна Сінгапурам кіруе прэм'ер-міністр. Прэзідэнт мае права вета пры разглядзе праекта бюджэту, назначэнняў ва ўрадзе, прашэнняў аб памілаванні асуджаных злачынцаў. Ён жа з'яўляецца захавальнікам золатавалютных запасаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі