Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
20 красавіка 2017, 13:58

Прэмія міру ЮНЕСКА прысуджана за выратаванне мігрантаў і бежанцаў

20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мэр італьянскага горада Лампедуза Джузепіна Нікаліні і няўрадавая арганізацыя SOS Mediterranee ўдастоены Прэміі міру ЮНЕСКА за ўклад у выратаванне мігрантаў і бежанцаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Цэнтр навін ААН.

У ЮНЕСКА адзначаюць бязмежную чалавечнасць Джузепіны Нікаліні і аддаюць належнае дзейнасці няўрадавай арганізацыі, якая толькі за 2016 год выратавала ад гібелі 11 тыс. бежанцаў і мігрантаў, якія перасякалі Міжземнае мора.

Журы заклікала міжнародную супольнасць прыняць меры для таго, каб Міжземнае мора, якое стагоддзямі звязвала краіны і народы, садзейнічаючы міжкультурнаму дыялогу, перастала быць месцам гібелі людзей.

Прэмія міру імя Фелікса Уфуэ-Буаньі заснавана ў 1989 годзе. Яе прысуджаюць асобным людзям, прыватным і дзяржаўным установам і арганізацыям за істотны ўклад у даследаванне, захаванне і падтрыманне міру.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі