Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
19 красавіка 2019, 11:04

Прэм'ер-міністр і ўрад Малі падалі ў адстаўку

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Малі Сумейлу Бубее Маіга і ўрад краіны падалі 18 красавіка ў адстаўку. Гэта адбылося праз некалькі тыдняў пасля міжабшчынных сутыкненняў, у ходзе якіх загінула каля 160 чалавек, паведамляе Reuters.

"Прэзідэнт прыняў адстаўку прэм'ер-міністра і членаў урада" - гаворыцца ў заяве адміністрацыі прэзідэнта заходнеафрыканскай краіны Малі Ібрагіма Бубакара Кейта.

У масавых забойствах, што адбыліся 23 сакавіка ў вёсцы Агасагу ў цэнтральнай частцы Малі, падазраюцца паляўнічыя з абшчыны дагонаў. Ахвярамі нападзення сталі прадстаўнікі народнасці фульбе (фулані), сярод якіх - дзеці, цяжарныя жанчыны і пажылыя людзі.

Як паведамляе ТАСС, Сумейлу Бубее Маіга займаў пост прэм'ер-міністра краіны з 2017 года. Да гэтага ён быў кіраўніком МЗС і Міністэрства абароны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі