Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
28 лістапада 2019, 17:21

Правячая партыя Азербайджана ініцыюе роспуск парламента краіны

28 лістапада, Баку /БЕЛТА - Trend/. На тэрміновым пасяджэнні палітычнага савета правячай партыі "Ені Азербайджан" ("Новы Азербайджан") было прынята рашэнне аб роспуску парламента краіны.

Гэта пытанне будзе ўзнята заўтра на пасяджэнні Мілі Меджліса (парламент Азербайджана. - Заўвага БЕЛТА). Таксама будзе прыняты зварот да прэзідэнта краіны аб назначэнні пазачарговых выбараў.

Парламент Азербайджана складаецца са 125 дэпутатаў і выбіраецца тэрмінам на 5 гадоў па мажарытарнай сістэме. Апошнія парламенцкія выбары былі праведзены ў 2015 годзе. Наступныя выбары былі намечаны на лістапад 2020 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі