Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 ліпеня 2018, 10:35

Поўнафарматная сустрэча прэзідэнтаў ЗША і Расіі пройдзе сёння ў Хельсінкі

16 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Поўнафарматная сустрэча прэзідэнтаў ЗША Дональда Трампа і Расіі Уладзіміра Пуціна пройдзе сёння ў Хельсінкі, паведамляе БЕЛТА.

Раней кіраўнікі дзяржаў дзвюх краін сустракаліся ў 2017 годзе ў ходзе пасяджэння G20 у Гамбургу, а пасля - у В'етнаме на саміце АЦЭС. Дональд Трам прыбыў у сталіцу Фінляндыі напярэдадні з Шатландыі, дзе ён праводзіў уік-энд у родных мясцінах сваёй маці.

Плануецца, што сустрэча пачнецца ў 13.20, а пасля перагавораў у 16.50 запланавана прэс-канферэнцыя.

Чакаецца, што асноўнай тэмай перагавораў стане бягучы стан і перспектывы адносін дзвюх дзяржаў. Лідары ЗША і Расіі плануюць абмеркаваць выхад з крызісу ва Украіне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі