Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
18 красавіка 2017, 14:11

Пентагон праводзіць ацэнку ядзернага патэнцыялу ЗША ўпершыню за сем гадоў

18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пентагон афіцыйна пачаў ацэнку ядзернага патэнцыялу ЗША. Як паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на прэс-сакратара абароннага ведамства Дану Уайт, мэта такой ацэнкі - "гатоўнасць да прадухілення пагроз XXI стагоддзя".

Паводле яе слоў, загад пачаць працэдуру аддаў міністр абароны ЗША Джэймс Мэціс. Пры гэтым Дана Уайт удакладніла, што загад аб ацэнцы ядзернага патэнцыялу міністр абароны атрымаў ад галоўнакамандуючага Узброеных сіл ЗША, прэзідэнта Дональда Трампа, яшчэ 27 студзеня.

Ацэнку ядзернага патэнцыялу плануюць завяршыць да канца года, пасля чаго амерыканскаму лідару будзе прадстаўлена канчатковая справаздача.

СМІ адзначаюць, што працэдура праверкі была запушчана на фоне канфрантацыі ЗША і КНДР наконд ядзерных выпрабаванняў, якія праводзіць Пхеньян.

Апошні даклад па ацэнцы ядзернага патэнцыялу краіны быў падрыхтаваны яшчэ ў час першага прэзідэнцкага тэрміну Барака Абамы ў 2010 годзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі