Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
17 ліпеня 2018, 12:52

Паводка ў Нігерыі: загінулі 44 чалавекі

17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На поўначы Нігерыі ў выніку паводкі загінулі 44 чалавекі, 20 лічацца прапаўшымі без вестак, паведамляюць інфармагенцтвы.

Асноўны ўдар стыхіі прыпаў на нігерыйскі штат Кацына. З-за ліўневых дажджоў з берагоў выйшла рака Джыбія, узровень вады ўзняўся на тры метры.

Паводле апошніх даных, паводкай знішчаны каля 500 дамоў, сотні людзей засталіся без даха над галавой. У раён бедства накіраваны грузавікі з гуманітарнай дапамогай.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі