Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
10 чэрвеня 2019, 17:36

Паводка на ўсходзе Кітая: эвакуіраваны 135 тыс. чалавек

10 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш як 1,42 млн чалавек закранулі паводкі на ўсходзе Кітая. У правінцыі Цзянсі, якая найбольш пацярпела ад стыхіі, эвакуіраваны 135 тыс. жыхароў, паведамляе кітайская газета China Daily.

З-за моцных ліўняў, якія не спыняюцца на ўсходзе Кітая з 6 чэрвеня, набольш пацярпелі дзевяць гарадоў правінцыі Цзянсі, інфармуе мясцовае бюро па надзвычайных сітуацыях. Нанесены ўрон сельгасугоддзям на плошчы большай за 110 тыс.га, на 10,8 тыс.га пасевы знішчаны. Удакладняецца, што 715 дамоў былі закрануты паводкай, з іх 313 сур'ёзна пашкоджаны. Агенцтва Сіньхуа 9 чэрвеня паведаміла, што непагадзь у правінцыі Цзянсі забрала жыцці шасці чалавек, яшчэ адзін лічыцца прапаўшым без вестак.

Прамыя эканамічныя страты, нанесеныя стыхіяй, ацэньваюцца ў аб'ёме 2,65 млрд юаняў (амаль $383 млн).

Некаторыя населеныя пункты правінцыі Цзянсі з-за дрэннага надвор'я былі адрэзаны ад знешняга свету. Ратавальнікі спрабуюць даставіць туды прадукты харчавання, медыкаменты, прадметы першай неабходнасці, піша Euronews. Паводле прагнозаў сіноптыкаў, яшчэ як мінімум суткі ападкі не спыняцца, прычым дажджавы фронт зрушыцца на поўдзень Кітая.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі