Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 сакавіка 2019, 17:44

Пасля перайменавання Астаны ў Нурсултан жыхароў будуць называць астанчанамі

21 сакавіка, Астана /БЕЛТА - КАЗІНФАРМ/. Пасля перайменавання сталіцы Казахстана з Астаны ў Нурсултан, жыхароў горада будуць па-ранейшаму называць астанчанамі. Аб гэтым заявіў кіраўнік адміністрацыі Астаны Бахыт Султанаў.

"Мы - усе жыхары сталіцы - застаемся астанчанамі. Гэта ўжо сталы тэрмін", - паведаміў Бахыт Султанаў.

З прапановай перайменаваць у гонар Нурсултана Назарбаева сталіцу краіны і цэнтральныя вуліцы гарадоў абласных цэнтраў рэспублікі выступіў 20 сакавіка прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў. Парламент у той жа дзень прыняў законапраект аб перайменаванні Астаны ў Нурсултан.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі