Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
10 красавіка 2019, 12:30

Парламенцкія выбары ў Ізраілі: пасля падліку 97 працэнтаў галасоў лідзіруюць дзве партыі

10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Партыя "Лікуд" прэм'ер-міністра Біньяміна Нетаньяху і цэнтрысцкі блок партый "Кахоль-Лаван" былога кіраўніка Генштаба ізраільскай арміі Бені Ганца лідзіруюць на парламенцкіх выбарах у Ізраілі пасля падліку 97 працэнтаў галасоў. Аб гэтым паведамляе ізраільскі партал навін Israel Info.

Згодна з апошнімі данымі, партыя "Лікуд" атрымала 26,28 працэнта галасоў, у той час як "Кахоль-Лаван" - 25,97 працэнта. Як паведамляе газета Haaretz, на гэты момант кожнай з іх забяспечана па 35 месцаў у 120-месным парламенце (Кнесеце). Па выніках выбараў у Кнесеце будуць сфарміраваны дзве кааліцыі.

Канчатковыя вынікі галасавання будуць аб'яўлены вечарам 11 красавіка ці 12 красавіка. Аднак ужо цяпер можна сказаць, што ў Кнесет 21-га склікання ўвойдуць 46 новых парламентарыяў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі