Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
06 сакавіка 2018, 19:55

Парашэнка зацвердзіў прадаўжэнне санкцый супраць расійскіх банкаў

6 сакавіка, Кіеў /БЕЛТА - ТАСС - УКРІНФАРМ/. Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка ўвёў у дзеянне рашэнне Савета нацбяспекі і абароны адносна прадаўжэння санкцый супраць расійскіх банкаў. Адпаведны ўказ апублікаваны на сайце ўкраінскага лідара.

"Увесці ў дзеянне рашэнне Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны ад 1 сакавіка 2018 года "Аб прымяненні персанальных спецыяльных эканамічных і іншых абмежавальных мер", - гаворыцца ў дакуменце.

"Адпаведныя меры прымяняюцца да юрыдычных асоб тэрмінам на адзін год. Санкцыі ў выглядзе прадухілення вываду капіталаў за межы Украіны на карысць звязаных з банкамі асоб прымяняюцца да ПАТ "Ашчадбанк", ААТ "Акцыянерны камерцыйны прамыслова-інвестыцыйны банк", ААТ "ВТБ Банк" і ААТ "БМ Банк", - гаворыцца ва ўказе.

Прэзідэнт Украіны таксама даручыў Міністэрству замежных спраў Украіны праінфармаваць кампетэнтныя органы Еўрапейскага саюза, Злучаных Штатаў Амерыкі і іншых дзяржаў аб увядзенні санкцый і паставіць перад імі пытанне аб прымяненні аналагічных абмежавальных мер.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі