Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 сакавіка 2018, 10:44

Памёр сусветна вядомы фізік Стывен Хокінг

14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сусветна вядомы брытанскі фізік Стывен Хокінг памёр на 77 годзе жыцця, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на прадстаўнікоў сям'і.

Фізік-тэарэтык Стывен Уільям Хокінг - аўтар кнігі "Кароткая гісторыя часу", якая разышлася 10-мільённым тыражом. Вучоны даследаваў праблему ўзнікнення касмалагічнай сінгулярнасці - першаснага стану Сусвету, з якога ён, паводле тэорыі Вялікага ўзрыву, бесперапынна расшыраецца. Хокінг вывучаў касмалогію і квантавую гравітацыю, чорныя дзіры. У прыватнасці, брытанскі фізік з'яўляецца аўтарам тэорыі "выпарэння" чорных дзір за кошт радыяцыі.

У 22 гады ў Хокінга быў дыягнаставаны бакавы аміятрафічны склероз. Паводле прагнозаў урачоў, вучонаму заставалася жыць 2-3 гады. Аднак лёс Хокінга склаўся інакш. Ён быў двойчы жанаты, стаў бацькам траіх дзяцей. І ўжо цалкам паралізаваны прадаўжаў займацца навукай, выкладаў, выступаў з дакладамі з дапамогай камп'ютарнага галасавога сінтэзатара.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі