Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
30 мая 2018, 13:17

Палітычны крызіс у Італіі абваліў еўрапейскія фондавыя рынкі

30 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Палітычны крызіс у Італіі абваліў еўрапейскія фінансавыя рынкі, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Адзначаецца, што інвестараў палохае перспектыва датэрміновых выбараў і ўзмацненне пазіцый нацыяналістычных партый. Асноўныя еўрапейскія індэксы падалі на працягу 29 мая.

Індэкс капіталізацыі міланскай фондавай біржы FTSE MIB 29 мая страціў 2,7 працэнта, у Брытаніі індэкс FTSE ўпаў на 1,26 працэнта, нямецкі Dax - на 1,58 працэнта, французскі Сас 40 - на 1,3 працэнта.

Агульнаеўрапейскі індэкс Stoxx 600 29 мая ўпаў на 1,38 працэнта.

Пры гэтым выраслі продажы італьянскіх дзяржаблігацый. Двухгадовыя італьянскія аблігацыі рэзка ўпалі ў цане, даходнасць па іх зрабіла мацнейшы скачок, перасягнуўшы 2 працэнты ўпершыню з 2013 года. Масавы продаж аблігацый прывёў да падзення акцый банкаў, якія ўклаліся ў італьянскі дзярждоўг - Intesa Sanpaolo, BPER Banca, Unicredit UBI Banca.

Пасля выбараў, што адбыліся 4 сакавіка 2018 года, Італія жыве без урада. За гэты перыяд ніводная з палітычных партый не змагла забяспечыць сабе большасці. Цяпер італьянскі ўрад паспрабуе сфарміраваць назначаны часова выконваючым абавязкі прэм'ер-міністра былы чыноўнік МВФ Карла Катарэлі.

Папулісцкі рух "Пяць зорак" і антыімірацкая партыя "Ліга Поўначы" на сакавіцкіх выбарах атрымалі 33 працэнты і 17 працэнтаў галасоў адпаведна. На новых выбарах яны маюць шанцы яшчэ больш павялічыць колькасць крэсел у парламенце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі