Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
17 жніўня 2017, 19:50

Паліцыя назвала наезд пікапа на людзей у Барселоне тэрактам

17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ЧП, калі пікап заехаў у натоўп людзей у Барселоне, іспанская паліцыя лічыць тэрактам, паведамляюць інфармагенцтвы.

Паводле даных праваахоўных органаў Каталоніі, ЧП здарылася ў цэнтры горада, ёсць пацярпелыя. Паводле слоў відавочцаў здарэння ў раёне вуліцы Рамбала, загінула не менш за тры чалавекі, дзясяткі пацярпелі. Іспанскія СМІ паведамляюць, што бліжэйшыя станцыі метро закрыты, раён ачэплены. Вадзіцель пікапа, што ўрэзаўся ў людзей, уцёк з месца здарэння.

Паведамляецца таксама, што чуваць стральба ў раёне рынку Бакерыя ў цэнтры Барселоны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі