21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Оксфардскі слоўнік выбраў слова гэтага года, ім стаў выраз "надзвычайная сітуацыя ў галіне клімату" (climate emergency), паведамляе The New York Times.
Выраз выбралі з экалагічнага шорт-ліста, які ўключаў такія словазлучэнні, як "кліматычнае дзеянне" (climate action), "кліматычнае адмаўленне" (climate denial) і "экалагічная трывога" (eco-anxiety). Згодна з данымі, сабранымі ў Oxford Corpus (базай даных, якая змяшчае сотні мільёнаў слоў на англійскай мове), выкарыстанне тэрміна "надзвычайная сітуацыя ў галіне клімату" ўзрасло ў сто разоў з 2018 года.
Як правіла, шорт-ліст уключае ў сябе мноства розных слоў, якія ілюструюць новыя тэндэнцыі ў выкарыстанні мовы. "Калі мы выбіралі слова года, стала зразумела, што праблемы, звязаныя з кліматам, закранаюць усе лексічныя элементы, з якімі мы працуем, і адлюстроўваюць рэальную заклапочанасць англамоўнага свету ў 2019 годзе", - сказала рэдактар Оксфардскага слоўніка Кэтрын Конар Марцін.
Паводле слоў арганізатараў акцыі, слова года выбіраецца для таго, каб "адлюстраваць настрой або заклапочанасць адыходзячага года і мець доўгатэрміновы ўплыў у якасці тэрміна культурнай значнасці". -0-