Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
10 красавіка 2019, 10:31

Новае адключэнне электрычнасці ў Венесуэле закранула больш за 20 штатаў

10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 20 штатаў Венесуэлы засталіся без электрычнасці ў ноч з 9 на 10 красавіка, паведамляе ТАСС.

Паводле даных газеты El Nacional, парушэнне работы электрасеткі закранула і сталіцу краіны Каракас, аднак у некаторых яго раёнах электразабеспячэнне ўжо адноўлена. Прычыны новага збою невядомыя.

З пачатку сакавіка ў Венесуэле адбываюцца маштабныя адключэнні электрычнасці. Самае вялікае адбылося 7 сакавіка, калі без святла на некалькі дзён засталіся Каракас і большасць штатаў. Згодна з данымі ўрада, прычынай стала дыверсія на ГЭС імя Сімона Балівара. Прадстаўнікі нацыянальнай Федэрацыі работнікаў сферы электразабеспячэння Венесуэлы неаднаразова заяўлялі, што аварыі на электрасетках і падстанцыях выкліканы недахопам рэсурсаў для іх прафілактычнага абслугоўвання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі