Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
12 верасня 2018, 19:05

Нью-Ёрк заняў першае месца ў рэйтынгу фінансавых цэнтраў свету

12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нью-Ёрк заняў першае месца ў рэйтынгу фінансавых цэнтраў свету Global Financial Centres Index, паведамляе Reuters.

У пяцёрку сусветных фінансавых цэнтраў таксама ўвайшлі Лондан, Ганконг, Сінгапур і Шанхай. Пры складанні рэйтынгу ўлічваліся такія фактары, як бізнес-асяроддзе, развіццё фінансавага сектара, інфраструктура, чалавечы капітал і рэпутацыя.

Эксперты адзначаюць, што Лондан і Нью-Ёрк ужо даўно сапернічаюць за першае месца сярод сусветных фінансавых цэнтраў. У 2017 годзе першы радок у рэйтынгу займаў Лондан. Аднак брытанская сталіца страціла лідарства ў сувязі з рашэннем Вялікабрытаніі пакінуць Еўрасаюз. Пасля завяршэння працэдуры Brexit банкі і страхавыя кампаніі, якія базіруюцца ў Лондане, могуць страціць доступ да ЕС - буйнейшага ў свеце гандлёвага блока. Гэта пабуджае многія фінансавыя структуры пераводзіць свой бізнес у іншыя еўрапейскія краіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі