Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 лістапада 2019, 10:29

Nissan адклікае 450 тыс. аўтамабіляў па ўсім свеце

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кампанія Nissan вырашыла адклікаць каля 450 тыс. аўтамабіляў па ўсім свеце з-за праблем з уцечкай тармазной вадкасці, паведамляе ТАСС.

Праблема ў няспраўнасці помпы антыблакіровачнай сістэмы. Паведамляецца, што ўцечка ў некаторых выпадках можа выклікаць кароткае замыканне і ўзгаранне з-за таго, што вадкасць можа трапіць на электронную плату кіравання.

Сэрвісная акцыя закранае ў асноўным аўтамабілі, вырабленыя для рынкаў Паўночнай Амерыкі. У прыватнасці, адклікаюцца поўнаразмерныя красоверы Murano, якія вырабляліся з 2015 па 2018 год, седаны Maxima 2016-2018 гадоў выпуску. Праблема таксама закранула пазадарожнікі Infiniti QX60 і Nissan Pathfinder, што выпускаліся з 2017 года.

З-за вялікай колькасці аўтамабіляў з дэфектамі кампанія па адкліканні прадоўжыцца да лета 2020 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі