Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
01 сакавіка 2018, 11:05

Непагода ва Украіне пакінула без электрычнасці больш за 170 населеных пунктаў

1 сакавіка, Кіеў /БЕЛТА - УКРІНФАРМ/. Ва Украіне з-за непагоды па стане на раніцу 1 сакавіка без электразабеспячэння застаюцца 174 населеныя пункты ў 10 абласцях. Аб гэтым паведамляе Дзяржаўная служба па надзвычайных сітуацыях.

"У выніку ўскладнення ўмоў надвор'я (моцны снег, парывы ветру) з-за спрацоўвання аўтаматычнай сістэмы абароны ЛЭП абясточаны 174 населеныя пункты ў 10 абласцях", - гаворыцца ў паведамленні.

Для забеспячэння расчысткі дарог ад снегу абмежаваны ўезд буйнагабарытнага транспарту ў гарады Кіеў, Днепр, Запарожжа, Крапіўніцкі, Крамянчуг, Мікалаеў, Адэса, Херсон і на асобных участках дарог Запарожскай, Адэскай, Мікалаеўскай і Кіеўскай абласцей. Для расчысткі дарог і аказання дапамогі ў буксіроўцы асобных транспартных сродкаў прыцягнуты больш за 2,4 тыс. чалавек і 1 тыс. 705 адзінак тэхнікі.

У сувязі з узмацненнем ветру абмежавана лоцманская праводка суднаў у Марыупальскім, Мікалаеўскім, Адэскім, Херсонскім і Паўднёвым марскіх гандлёвых партах. Аэрапорты працуюць у штатным рэжыме.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі