Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
18 студзеня 2017, 14:43

Некалькі моцных землетрасенняў адбылося ў цэнтры Італіі

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адразу некалькі землетрасенняў магнітудай 5,3, 5,6 і 5,7 адбылося сёння ў цэнтры Італіі. Як перадае ТАСС, у метро Рыма аб'яўлена эвакуацыя пасажыраў.

Адзін з падземных штуршкоў адбыўся на мяжы сталічнай вобласці Лацыа за 110 км ад Рыма. У гэтай жа зоне здарылася разбуральнае землетрасенне 24 жніўня мінулага года, калі загінулі 300 чалавек.

Дэпартамент грамадзянскай абароны Італіі правярае тэрыторыю, якая пацярпела сёння ад землетрасення. Паводле слоў кіраўніка гэтай службы Фабрыцыа Курча, пакуль па дапамогу ніхто не звяртаўся. Але, як адзначае агенцтва АНСА, ёсць пашкоджанні і новыя абвалы ў горадзе Аматрычэ, практычна разбураным стыхіяй у жніўні 2016 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі