Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
13 кастрычніка 2017, 09:21

Не менш як 50 чалавек сталі ахвярамі ўзрываў у Сірыі

13 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Як мінімум 50 чалавек загінулі пасля таго, як тры аўтамабілі, начыненыя ўзрыўчаткай, былі ўзарваны недалёка ад групы бежанцаў на паўночным усходзе Сірыі, паведамляюць інфармагенцтвы.

Узрывы здарыліся 12 кастрычніка ў населеным пункце Абу-Фас на мяжы правінцый Дэйр-эз-Зор і Хасака. Вялікая колькасць людзей, у тым ліку жанчыны і дзеці, атрымалі раненні.

Адказнасць за тэракт на сябе ўзяла тэрарыстычная групоўка "Ісламская дзяржава".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі