Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 ліпеня 2018, 10:19

Не менш як 14 чалавек пацярпелі ў выніку стральбы ў Таронта

23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Не менш як 14 чалавек пацярпелі ў выніку стральбы ў адным з жылых раёнаў канадскага Таронта, паведамляюць інфармагенцтвы.

Паводле інфармацыі мясцовай паліцыі, адна жанчына памерла, дзяўчынка знаходзіцца ў крытычным стане.

Стралок ліквідаваны.

Інцыдэнт здарыўся ўвечары 22 ліпеня (па мясцовым часе) ва ўсходняй частцы горада. Відавочцы паведамілі, што чулі ад 10 да 15 выстралаў. Іншыя падрабязнасці здарэння пакуль не прыводзяцца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі