Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
11 кастрычніка 2018, 10:33

Не менш як 10 чалавек загінулі ад паводак на востраве Маёрка

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Не менш як 10 чалавек загінулі ад паводак на іспанскім востраве Маёрка, адно дзіця лічыцца прапаўшым без вестак, паведаміла служба па надзвычайных сітуацыях Балеарскіх астравоў у Twitter.

Пацярпелыя ад паводак раёны наведаў старшыня ўрада Іспаніі Педра Санчэс, ён паабяцаў прыняць меры для нармалізацыі сітуацыі.

У выніку ўдару стыхіі больш за 200 чалавек былі эвакуіраваны, у некаторых населеных пунктах у школах адмянілі заняткі. Магутныя патокі вады змывалі аўтамабілі.

У зоне бедства працуюць ратавальнікі і ваенныя. Паводле даных СМІ, гэта самая вялікая колькасць ахвяр паводак у Іспаніі за апошнія 25 гадоў. Больш за ўсё пацярпелі муніцыпалітэты Сан-Ларэнса, Сон-Сервера, Арта, населены пункт Сільёт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі