Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
19 сакавіка 2019, 17:47

Назарбаеў падпісаў указ аб складанні паўнамоцтваў прэзідэнта Казахстана з 20 сакавіка 2019 года

19 сакавіка, Астана /БЕЛТА - КАЗІНФАРМ/. Нурсултан Назарбаеў падпісаў указ "Аб выкананні паўнамоцтваў Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан", у адпаведнасці з якім складае свае паўнамоцтвы з 20 сакавіка 2019 года. Гэты дакумент Нурсултан Назарбаеў падпісаў у час звароту да народа краіны па рэспубліканскіх тэлеканалах.

"У адпаведнасці з пунктам 3 артыкула 42 Канстытуцыі Рэспублікі Казахстан спыняю з 20 сакавіка 2019 года выкананне паўнамоцтваў Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан", - гаворыцца ў тэксце дакумента.

На астатні тэрмін паўнамоцтвы прэзідэнта Казахстана пераходзяць да старшыні Сената Казахстана Касыму-Жамарту Такаеву з моманту прынясення ім прысягі. Указ уступае ў сілу з моманту падпісання.

Касым-Жамарт Такаеў з'яўляецца выпускніком МДІМА, доктар навук. Быў міністрам замежных спраў Казахстана, працаваў віцэ-прэм'ер-міністрам і прэм'ер-міністрам краіны, старшынёй Сената. Вылучаўся і працаваў намеснікам Генеральнага сакратара ААН.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі