Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
06 лютага 2019, 11:43

Нацыянальны сход Францыі адобрыў законапраект аб абмежаванні правоў дэманстрантаў

6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутаты Нацыянальнага сходу Францыі 5 лютага адобрылі законапраект аб абмежаванні правоў дэманстрантаў. Аб гэтым паведамляе французскі тэлеканал BFM.

Дакумент падтрымалі 387 дэпутатаў, 92 выказаліся супраць, 74 устрымаліся. Законапраект будзе вынесены на галасаванне ў верхняй палаце парламента - Сенаце - у сакавіку.

Калі закон будзе прыняты, паліцыя і прадстаўнікі ўлад змогуць без рашэння суда забараняць удзельнічаць у мітынгах асобам, якіх падазраюць у хуліганскіх паводзінах. За парушэнне можа пагражаць турэмны тэрмін да шасці месяцаў і штраф у памеры 7,5 тыс. еўра. Як паведамляе нямецкая тэлерадыёкампанія Deutsche Welle, плануецца таксама забараніць дэманстрантам выкарыстоўваць любыя віды маскіроўкі: за гэта можа быць штраф у памеры 15 тыс. еўра або адзін год турэмнага зняволення. Закон таксама прадугледжвае магчымасць правядзення ў дэманстрантаў вобыскаў з мэтай выяўлення зброі.

Рух "жоўтых камізэлек" узнік у Францыі 17 лістапада мінулага года ў знак пратэсту супраць росту цэн і падаткаў. Паступова рух, паводле слоў прадстаўнікоў улад, радыкалізаваўся пад уплывам экстрэмісцкіх элементаў. Маніфестацыі часта суправаджаюцца сутыкненнямі з паліцыяй, беспарадкамі і марадзёрствам. Урад і прэзідэнт Францыі спрабуюць наладзіць дыялог з "жоўтымі камізэлькамі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі