Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
12 лютага 2019, 18:48

НАТА пачынае падрыхтоўку абаронных мер ва ўмовах спынення дзеяння ДРСМД

12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. НАТА пачынае падрыхтоўку абаронных мер ва ўмовах спынення дзеяння Дагавора аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці (ДРСМД), але не мае намеру размяшчаць новыя ракеты ў Еўропе. Аб гэтым заявіў генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг напярэдадні сустрэчы міністраў абароны альянсу.

Енс Столтэнберг адзначыў, што НАТА рыхтуецца да міру без ДРСМД, крокі, якія робіць альянс, будуць "узважанымі, скаардынаванымі і абарончымі". "Мы не маем намеру разгортваць новыя ракеты ў Еўропе", - падкрэсліў генеральны сакратар.

Паводле яго слоў, расходы еўрапейскіх краін НАТА і Канады на абарону ў 2020 годзе павялічацца на $100 млрд.

Генеральны сакратар таксама заявіў, што тэма спынення дзеяння ДРСМД будзе абмяркоўвацца на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы і ў час прамых кантактаў НАТА і РФ.

Ён паведаміў, што выхад Вялікабрытаніі з ЕС не зменіць адносін Злучанага Каралеўства з альянсам, а толькі павысіць ролю НАТА ў Еўропе.

Як паведамлялася, ЗША пачалі выхад з Дагавора аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці 2 лютага, гэты працэс зойме паўгода. Расія мае намер адказаць аналагічна на дзеянні ЗША.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі