Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
07 лютага 2019, 09:35

НАТА мае намер захаваць ДРСМД і далучыць да яго новыя краіны

7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. НАТА прадоўжыць прыкладаць намаганні для захавання Дагавора аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці (ДРСМД). Сітуацыя вакол пагаднення з'яўляецца падставай для далучэння да яго новых краін. З такой заявай выступіў генеральны сакратар Паўночнаатлантычнага альянсу Енс Столтэнберг у інтэрв'ю медыягрупе Funke, паведамляе ТАСС.

"НАТА прадоўжыць працаваць над тым, каб захаваць дагавор і ўзмацніць кантроль над узбраеннямі. Мы вывучым ініцыятывы па гэтым пытанні", - адзначыў Енс Столтэнберг. Ён дадаў, што НАТА вітае планы ФРГ па правядзенні ў сакавіку міжнароднай канферэнцыі па пытаннях раззбраення.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі