20 сакавіка, Іасу /БЕЛТА - Рэнхап/. Каля ўзбярэжжа Рэспублікі Карэя ў выніку пажару, які ўспыхнуў на нафтавым танкеры, два чалавекі загінулі і адзін атрымаў раненні.
Паводле даных берагавой аховы, танкер загарэўся каля 5.40 па мясцовым часе.
Загінулыя былі знойдзены ў капітанскай рубцы. Старшы механік судна быў адпраўлены ў бальніцу з апёкамі. Астатнія члены экіпажа не пацярпелі. Усяго на борце знаходзілася шэсць чалавек.
Пажар удалося патушыць на працягу чатырох гадзін.
Судна, якое накіроўвалася ў Пусан, перавозіла каля 10 тыс. т бункернага паліва і цяжкай нафты.
Вядзецца расследаванне прычын інцыдэнту.-0-