Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
22 красавіка 2019, 17:33

Нафта значна даражэе на фоне планаў ЗША ўвесці санкцыі на пастаўкі з Ірана

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэны на нафту ўпэўнена выраслі 22 красавіка, абнавіўшы максімумы 2019 года, на фоне планаў ЗША аб'явіць аб поўнай забароне на імпарт іранскай нафты і прыгразіць санкцыямі краінам, якія не спыняць яе куплю, паведамляе Reuters.

Ф'ючарсы на нафту маркі Brent сёння раніцай выраслі на 3,2 працэнта да $74,31 за бараль - самага высокага ўзроўню з 1 лістапада 2018 года. Ф'ючарсы на нафту WTI падаражэлі на 3 працэнты да $65,87 за бараль, што з'яўляецца максімумам з 30 кастрычніка мінулага года.

Напярэдадні, 21 красавіка, амерыканская газета The Washington Post паведаміла, што ў панядзелак ЗША збіраюцца абвясціць аб забароне на куплю нафты з Ірана. Чакаецца, што з 2 мая Дзярждэпартамент ЗША больш не будзе вызваляць ад санкцый краіны, якія цяпер імпартуюць іранскую нафту або кандэнсат.

ЗША паўторна ўвялі санкцыі на экспарт іранскай нафты пасля таго, як Вашынгтон у аднабаковым парадку выйшаў з Сумеснага ўсёабдымнага плана дзеянняў (СУПД) па іранскай ядзернай праграме. Амерыканскія ўлады таксама прыгразілі санкцыямі тым краінам, якія прадоўжаць купляць іранскую нафту. Пазней Вашынгтон часова вызваліў ад захавання санкый восем асноўных пакупнікоў іранскай нафты, у асноўным у Азіі, што дало магчымасць ім купляць яе ў абмежаванай колькасці на працягу шасці месяцаў.

СУПД быў заключаны пастаяннай пяцёркай Савета Бяспекі ААН і Германіяй з Іранам у 2015 годзе. Гэта дамоўленасць абмяжоўвала ядзерныя распрацоўкі Тэгерана ў абмен на адмену санкцый Савета Бяспекі ААН і аднабаковых абмежавальных мер, уведзеных у свой час ЗША і ЕС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі