Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
19 чэрвеня 2017, 10:14

Наезд аўтамабіля на прахожых у Лондане разглядаецца як магчымы тэракт - Мэй

19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй паведаміла, што паліцыя разглядае інцыдэнт з наездам аўтамабіля на пешаходаў на паўночным усходзе Лондана як магчымы тэракт, інфармуе ТАСС.

"Паліцыя пацвердзіла, што гэта разглядаецца як магчымы тэракт. Я правяду надзвычайнае пасяджэнне гэтай раніцай", - сказала яна.

Сёння каля 2.00 па мінскім часе фургон здзейсніў наезд на людзей у раёне Фінсберы-парк на паўночным усходзе брытанскай сталіцы. Інцыдэнт здарыўся ў той момант, калі вялікая колькасць мусульман вярталіся пасля начной малітвы.

Паводле апошніх даных паліцыі, у выніку інцыдэнту адзін чалавек загінуў, 10 атрымалі раненні, з іх восем знаходзяцца ў бальніцах. Мяркуемы вадзіцель фургона, 48-гадовы мужчына, затрыманы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі