Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
19 студзеня 2018, 09:44

Надзвычайнае становішча ў Турцыі прадоўжана яшчэ на тры месяцы

19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламент Турцыі ратыфікаваў 18 студзеня рашэнне ўрада адносна прадаўжэння надзвычайнага становішча ў краіне яшчэ на тры месяцы, паведамляюць інфармагенцтвы.

Раней Савет нацыянальнай бяспекі Турцыі рэкамендаваў гэту меру Кабінету міністраў. Урад прызнаў неабходнасць прадаўжэння надзвычайнага становішча ў краіне, аб чым напярэдадні заявіў віцэ-прэм'ер Бекір Баздаг. Улады краіны тлумачаць такую неабходнасць барацьбы з тэрарыстычнай пагрозай.

Надзвычайнае становішча ўпершыню ўведзена ў Турцыі 21 ліпеня 2016 года, праз шэсць дзён пасля спробы дзяржаўнага перавароту. Беспарадкі ў Анкары прывялі да вялікіх ахвяр: не менш за 250 чалавек загінулі. Кожны раз рэжым прадаўжаўся на тры месяцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі