Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
09 лютага 2018, 14:49

На Тайвані колькасць ахвяр землетрасення павялічылася да 12

9 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць ахвяр землетрасення ў кітайскай правінцыі Тайвань павялічылася да 12 чалавек, яшчэ 278 пацярпелі, паведамляюць інфармагенцтвы.

Раней паведамлялася пра 10 загінулых і 267 пацярпелых. Пяць чалавек па-ранейшаму не выходзяць на сувязь і лічацца прапаўшымі без вестак. У рэгіёне прадаўжаюцца пошукава-выратавальныя аперацыі.

Як паведамлялася, землетрасенне адбылося каля паўночы 6 лютага. Паводле ацэнак сейсмолагаў, магнітуда штуршка склала 6 балаў. Яго эпіцэнтр знаходзіўся ў марской акваторыі каля берагавой зоны павета Хуалянь, а ачаг залягаў на глыбіні 10 км.

Сейсмічная актыўнасць у рэгіёне прадаўжаецца. Сёння на тэрыторыі павета адбылася серыя паўторных штуршкоў магнітудай да 4,6.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі