Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
28 лістапада 2019, 12:01

На саміце АДКБ адзначана няпэўнасць у механізмах кантролю над узбраеннямі

28 лістапада, Бішкек /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Кыргызстана Сааранбай Жээнбекаў на саміце АДКБ адзначыў няпэўнасць у існуючых механізмах кантролю над узбраеннямі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт Кыргызстана канстатаваў, што сітуацыя, звязаная з забеспячэннем бяспекі ў свеце, застаецца напружанай. "Спыненне дзеяння Дагавора аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці, незразумелыя перспектывы Дагавора аб мерах па далейшым скарачэнні і абмежаванні стратэгічных наступальных узбраенняў уносяць няпэўнасць у існуючыя механізмы кантролю над узбраеннямі. Гэта можа прывесці да пачатку новай міжнароднай напружанасці", - адзначыў Сааранбай Жээнбекаў.

Паводле яго слоў, удзельнікі сесіі Савета калектыўнай бяспекі на перагаворах у вузкім складзе ў канструктыўнай і давернай форме абмеркавалі шырокі спектр пытанняў, правялі адкрыты абмен меркаваннямі па актуальных праблемах рэгіянальнай і глабальнай бяспекі. "Па ўсіх пытаннях парадку дня сесіі АДКБ дасягнута поўнае ўзаемаразуменне", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Перадаючы старшынства ў арганізацыі ад Кыргызстана Расіі, ён выказаў упэўненасць у тым, што гэта надасць новы імпульс развіццю АДКБ у 2020 годзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі