12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На прэзідэнцкіх выбарах у Азербайджане за дзеючага кіраўніка дзяржавы Ільхама Аліева, паводле папярэдніх даных, прагаласавалі 86 працэнтаў выбаршчыкаў, перадаюць інфармацыйныя агенцтвы.
Усяго на пасаду прэзідэнта прэтэндавалі 8 кандыдатаў. Ільхам Аліеў атрымаў перамогу з вялікім адрывам. Лепшы вынік яго сапернікаў - 3,11 працэнта.
Старшыня Цэнтрвыбаркама Мазахір Панахаў паведаміў журналістам, што галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах адбылося на 5641 выбарчым участку. У інфармацыйны цэнтр ЦВК паступілі даныя аб выніках галасавання з больш як 92 працэнтаў участкаў.-0-